У Албаніі адчынілі бункер часоў халоднай вайны (фота)

У Тыране ўпершыню для публікі адчынены сакрэтны бункер, збудаваны сорак гадоў таму па загадзе дыктатара Энвера Хаджы. Камуністычны лідар Албаніі разлічваў схавацца ў ім у выпадку ядзернай пагрозы з боку СССР ці ЗША.

За 40-гадовае кіраванне Хаджы ў Албаніі было пабудавана каля 700 тысяч бункераў.
У суботу прэм’ер-міністр краіны Эдзі Рама праводзіў шэраг замежных гасцей у гэтае пяціпавярховае збудаванне , якое налічвае 106 памяшканняў, сярод якіх — актавая зала на 200 месцаў.

Выступаючы перад прысутнымі гасцямі, Рама сказаў: “Мы адчынілі скарбніцу нацыянальнай памяці, у якую ўвайшлі тысячы разрозненых фрагментаў сумных падзеяў жыцця пры камунізме”.

Бункер пад Тыранай адчынены для публікі напярэдадні 29 лістапада, калі ў Албаніі адзначаецца Дзень вызвалення ад захопнікаў у Другой сусветнай вайне.

Улады разлічваюць у будучыні выкарыстоўваць бункер як турыстычную славутасць і выставачны комплекс, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі