У Англіі футбалістаў будуць выдаляць з поля за кашаль на саперніка
Футбольная федэрацыя Англіі падрыхтавала змены ў правілы з-за пандэміі каранавіруса і ўведзеных абмежаванняў. Як піша Times, сярод новаўвядзенняў — забарона кашляць на саперніка ці на суддзю. За наўмысны такі кашаль арбітр зможа паказаць гульцу жоўтую ці нават і чырвоную картку, ды выдаліць з поля. Праўда, суддзі давядзецца аператыўна разбірацца, ці гэта быў наўмысны ці звычайны кашаль.
Змены ў правілах пачнуць дзейнічаць ужо ў новым сезоне англійскай прэм'ер-лігі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.