У Азербайджане на парламенцкіх выбарах перамагла кіруючая партыя

На парламенцкіх выбарах у Азербайджане перамагла кіруючая партыя на чале з прэзідэнтам Ільхамам Аліевым, паведамляе партал Azerbaijan.az. Адзін з заходніх дыпламатаў назваў выбары "поўнай хлуснёй", а падчас выбараў назіральнікі фіксавалі шмат масавых парушэнняў.
Праваабаронцы і апазіцыянеры выказалі абурэнне масавымі парушэннямі і падтасоўкамі. Ужо 8 лістапада чакаецца справаздача ад назіральнікаў АБСЕ. Між тым, глава мізіі назіральнікаў ад краін СНД Сяргей Лебедзеў назваў выбары ў Азербайджане дэмакратычнымі.

Азербайджан з’яўляецца статэгічна важнай для Еўрасаюзу краінай, праз тэрыторыю якой Захад атрымлівае нафту па трубаправодзе Баку – Тбілісі – Джэйхан. Акрамя таго, праз Азербайджан мусіць прайсці трубаправод Nabucco, па якім Еўрасаюз хоча атрымліваць газ з Цэнтральнай Азіі, каб зменшыць сваю залежнасць ад Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі