У Бабруйску галадоўнікі скончылі трохдзённую галадоўку

Ад адміністрацыі прадпрыемства яны патрабавалі спыніць пераслед работнікаў за прыналежнасць да незалежнага прафсаюзу. Акцыю пратэсту падтрымалі каля станкоў 10 рабочых. Каля прахадной галадаў старшыня суполкі Міхаіл Кавалькоў, якога не пускалі на завод. Тры дні актывіст жыў ля прахадной у сваёй машыне, адзначае Радыё "Свабода". Акцыю пратэсту падтрымліваюць і два звольненыя раней з заводу работнікі, якія засталіся сябрамі незалежнага прафсаюзу.



Паводле галадоўнікаў, адміністрацыя заводу пакінула ўсіх сяброў недзяржаўнага прафсаюзу без прэміяў і сацыяльных выплат. Суполку выселілі з памяшкання, якое займаў Свабодны прафсаюз у будынку заводакіраўніцтва, а старшыні суполкі заблакавалі доступ на тэрыторыю заводу.



Тым не менш, галадоўнікі лічаць, што сваёй акцыяй пратэсту яны прыцягнулі ўвагу грамадскасці да праблемаў, якім ім чыніць адміністрацыя заводу. Яны заяўляюць, што гэта была асноўная мэта іхнай галадоўкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі