У Баранавічах адбыўся стыхійны сход індывідуальных прадпрымальнікаў (фота)

Больш за 200 баранавіцкіх прадпрымальнікаў у суботу правялі сход на Кааператыўным рынку. Мерапрыемства прайшло пад пільным наглядам міліцыянтаў.
ІП у чарговы раз выказалі нязгоду з палітыкай кіраўніцтва краіны ў сферы прадпрымальніцтва. Дырэктар кірмашу прапанаваў пратэстоўнікам выйсці за тэрыторыю. Але тады б гэта было незаконнай масавай акцыяй.

Напачатку тыдня баранавіцкія купцы збіраюцца працягнуць акцыі пратэсту. Яны збяруцца ў панядзелак аб 11-й.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі