У Баранавічах каля банкамату варажбітка абабрала настаўніцу
Дорага абыйшлася вулічная варажба настаўніцы адной з баранавіцкіх школаў. Падчас вялікага перапынку жанчына падалася да банкамату, каб зняць грошы. Там ужо дзяжурыла кабета, якая прапанавала зняць з грошай сурокі.
Варажбітка настойвала, каб з рахунку была знятая ўся наяўнасць. Пад яе ўплывам настаўніца пазбавілася значнай сумы. Прыйшоўшы на працу і ачомаўшыся, жанчына пабачыла, што заміж 600 тыс. рублёў у яе засталося 6 тысяч.