У Баранавічах ледзь не страйкавалі швачкі: ім затрымалі заробак на 10 дзён

Яны спрабавалі даведацца, калі атрымаюць свае заробкі. Паводле дакументаў, заробкі ім павінны выплочвацца не пазней за 20 дзень месяца. Па словах работніц, якія перадае "Intex-press", на гэтым тыдні яны амаль штодня патрабавалі грошай. 
 
Былая кіраўніца Дыяна Брашышкене сышла тыдзень таму, 24 кастрычніка. Яна звольнілася па ўзаемнай згодзе з інвестарам. Па словах швачак, былая дырэктарка ў апошні дзень працы прайшлася па цэхах і паабяцала, што грошы будуць. 

Абавязкі дырэктара фабрыкі выконвае галоўны інжынер Валянціна Тамашчук. Па яе словах, заробкі затрымалі праз куплю новага абсталявання — спецыяльных пральных установак. 
 
Як піша баранвіцкая газета, заробак швачкам налічылі ў другой палове дня 31 кастрычніка. Тым не менш, работніцы прадпрыемствы збіраюцца пісаць скаргу ў Інспекцыю па працы і пракуратуру. 
 
Фота — intex-press.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі