У Барысаве ліцэіст пасля дозы спайсу апынуўся ў рэанімацыі
Медыкі юнака выратавалі.
Як паведамляе тэлеканал "Беларусь 1", ён навучаецца ў Барысаўскім будаўнічым прафесійным ліцэі. Аператыўнікі вырашылі не губляць часу дарма і адправіліся ў інтэрнат, дзе і жыў малады чалавек. Усіх будучых будаўнікоў пашыхтавалі ў калідоры байцы АМАПа. Інфармацыя аб тым, што хтосьці прадае небяспечны наркотык, пацвердзілася.
Як мяркуюць праваахоўнікі, затрыманы планаваў арганізаваць у ліцэі цэлую сетку па продажы спайсу. Распачатая крымінальная справа.
Фота — Fotolia