У БДЭУ са стэнда спартыўнай славы прыбралі фота Аляксандры Герасімені
Аляксандра Герасіменя / Еўрарадыё
У БДЭУ са стэнда спартыўнай славы прыбралі фота плыўчыхі Аляксандры Герасімені, алімпійскай прызёрцы і выпускніца ўніверсітэта. Замест яго там размясцілі фота беларускага вясляра Андрэя Багдановіча, паведамляюць падпісчыкі тг-канала "БДЭУ 97%".
"БДЭУ больш не ганарыцца сваімі выпускнікамі і выпускніцамі? Ці можа, гэта чарговая спроба універсітэта "па-за палітыкай" пазбавіцца ад непажаданых уладам, ад тых, хто не баіцца казаць праўду?", — задаюцца пытаннямі аўтары ТГ-канала.
2 красавіка стала вядома, што ў дачыненні да стваральнікаў Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна ў Беларусі завялі крымінальную справу за "заклікі да здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі ці глабальнай кампутарнай сеткі інтэрнэт "(ч. 3 арт. 361 КК). І Герасіменя, і Апейкін зараз знаходзяцца за мяжой.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.