У "спіс экстрэмістаў" дадалі алімпійскую медалістку Аляксандру Герасіменю

Аляксандра Герасіменя / Еўрарадыё
Аляксандра Герасіменя / Еўрарадыё

Міністэрства ўнутраных спраў дадало 23 чалавекі ў "пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Сярод "навічкоў" спісу ёсць вядомыя імёны. Гэта заснавальнікі фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя і Аляксандр Апейкін, кіраўнік Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, яго намеснік Сяргей Антусевіч і бухгалтар БКДП Ірына Бут-Гусаім.

Цяпер у "спісе экстрэмістаў" налічваецца 2735 чалавек.

Як вядома, Аляксандра Герасіменя і Аляксандр Апейкін сталі першымі беларусамі, каго асудзілі завочна па палітычных матывах. Ім прысудзілі па 12 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі