У Беларусі абвясцілі конкурс на стварэнне піянерскай песні

У Беларусі абвясцілі конкурс на стварэнне піянерскай песні

Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя (БРПА) абвясціла адкрыты конкурс на стварэнне піянерскай песні, прысвечаны 95-годдзю піянерыі, якое будзе адзначацца ў траўні 2017 года, паведамілі БЕЛТА ў БРПА.

Конкурс "Піянерская дваццатка" будзе доўжыцца да 21 траўня. Удзел у ім можа прыняць любы жадаючы без абмежаванняў па ўзросту. Гэта могуць быць як прафесійныя паэты і музыканты, так аматары, якія не маюць спецыяльнай адукацыі, асобныя аўтары, творчыя тандэмы і калектывы.

Для гэтага неабходна да 28 лютага падаць заяўку ў аргкамітэт. У красавіку на сайце піянерскай арганізацыі пройдзе інтэрнэт-галасаванне, дзе і будзе вызначаная піянерская дваццатка. Песня, якая набрала найбольшую колькасць галасоў, стане піянерскім хітом.

Пераможца конкурсу атрымае грант. Таксама будуць заахвочаныя і аўтары найлепшых песень “піянерскай дваццаткі”.

Сузаснавальнікам конкурсу выступіла Міністэрства культуры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі