У мінулым годзе ў Беларусі ліквідавалі не менш за 382 грамадскія арганізацыі

У Беларусі некалькі гадоў ідзе зачыстка некамерцыйных арганізацый (ілюстрацыйнае фота)

У Беларусі некалькі гадоў ідзе зачыстка некамерцыйных арганізацый (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

У мінулым годзе ў Беларусі ліквідавалі не менш за 382 некамерцыйныя арганізацыі (у 2023-м — не менш за 336), піша праваабарончая арганізацыя Lawtrend. Па яе даных, з 2020-га пад "зачыстку" трапілі ўжо амаль 1900 грамадскіх аб'яднанняў, устаноў, асацыяцый і фондаў. Яны альбо ўжо ліквідаваныя, альбо знаходзяцца ў стане ліквідацыі. На канец студзеня 2025-га не менш за 1187 арганізацый знаходзілася ў працэсе прымусовай ліквідацыі, 709 прынялі рашэнне аб самастойнай ліквідацыі.

Упершыню з 2021 года кампанія па ліквідацыі некамерцыйных арганізацый знізіла свае абароты, адзначаюць праваабаронцы ў сваім новым аглядзе. Пры гэтым у студзені "рэпрэсіі сталі больш жорсткімі на фоне так званага выбарчага працэсу".

Вясной 2022-га ў Мінюсце "зачыстку" грамадзянскай супольнасці ў Беларусі назвалі "інвентарызацыяй", якая праводзілася "органамі юстыцыі ва ўзаемадзеянні з праваахоўнікамі". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі