У Беларусі без электрычнасці застаецца 51 населены пункт
У Беларусі працягваюць ліквідоўваць наступствы цыклона "Даніэла", які прынёс складаныя ўмовы надвор'я: моцныя снегапады, ледзяныя дажджы. Без электрычнасці заставаліся сотні населеных пунктаў. На 14 студзеня святло з'явілася паўсюль, за выключэннем Мінскай і Магілёўскай абласцей. Як інфармуе БЕЛТА, пра гэта міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык паведаміў на сённяшнім паседжанні камісіі па надзвычайных сітуацыях пры ўрадзе.
У Мінскай вобласці на 17-ю гадзіну без электрычнасці заставаліся 27 населеных пунктаў, а трансфарматарных падстанцый — 121. У Магілёўскай вобласці раніцай без святла заставаліся 18 населеных пунктаў, але да 17-й гадзіны іх стала больш — 24, колькасць непрацуючых трансфарматарных станцый таксама павялічылася — з 33 да 50. "Мы не маем устойлівай дынамікі, сітуацыя ўвесь час змяняецца", — адзначыў міністр.
Уладзімір Патупчык паведаміў, што энергасістэма Беларусі ўпершыню сутыкнулася з сітуацыяй, калі з-за складаных умоваў надвор'я не толькі рвуцца драты, але і разбураюцца апоры (на Міншчыне яшчэ трэба аднавіць 214 апор, на Магілёўшчыне — 133).
Чарговы цыклон у Беларусі чакаецца 16 студзеня
Відэа: МНС