У Беларусі будуць рабіць менш віскі і рому, але больш каньяку

У Беларусі будуць рабіць менш віскі і рому, але больш каньяку

Пастановай Савета Міністраў ад 26 верасня 2016 года №762 унесеныя змены ў памер квот на вытворчасць алкагольнай прадукцыі ў 2016 годзе, прызначанай для продажу на тэрыторыі краіны. Карэкціроўка праведзеная з улікам асваення квот за першае паўгоддзе 2016 года, паведамляе БелТА.

Зніжаныя квоты на вытворчасць гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў (на 2,4%), він пладовых мацаваных марачных, палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі (на 10%), віскі ― на 25,2%, рому ― на 43,8%, тэкілы ― на 50%.

Адначасова павялічаныя квоты на вытворчасць спірту этылавага рэктыфікаванага з харчовай сыравіны ― на 11,8%, каньяку ― на 11,9% і напояў спіртных са збожжавай сыравіны (на 20,7%).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі