У Беларусі могуць павялічыць дапамогу беспрацоўным, але не ўсім

У Беларусі могуць павялічыць дапамогу беспрацоўным, але не ўсім

У Беларусі могуць павялічыць памер дапамогі па беспрацоўі. Яна павінна вырасці да бюджэту пражытковага мінімуму. (Сёння БПМ у сярэднім на душу насельніцтва складае 1 699 430 рублёў.) Пра такія змены, як перадае tut.by, паведаміў начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Токун.

Праўда, павышэнне дапамогі закране не ўсіх беспрацоўных.

Па словах Токуна, выплаты мяркуецца павысіць людзям, якія страцілі працу ў выніку вызвалення, скарачэння колькасці або штату работнікаў, ліквідацыі прадпрыемства. Чыноўнік дадаў, што праект "праходзіць апошняе ўзгадненне". Але канкрэтная дата, калі ён можа набыць моц, не называецца.

У траўні сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў Беларусі склаў 265,6 тысячы рублёў, або 15,4% ад БПМ у сярэднім на душу насельніцтва. Максімальная дапамога, якую атрымоўвае беспрацоўны, не перавышае дзве базавыя велічыні — 420 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі