У Беларусі на 100 вакансій 41 беспрацоўны
Такую статыстыку з рынку працы прыводзіць Нацыянальны статыстычны камітэт.
Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у службе занятасці, на канец сакавіка сёлета склала 22,6 тысячы чалавек — на 11,1% меней, чым летась. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя склаў 0,5% эканамічна актыўнага насельніцтва.
У першым квартале на ўлік паставілі 50,9 тысяч грамадзян, якія звярнуліся па дапамогу ў працаўладкаванні. Беспрацоўнымі прызналі 38,1 тысячы чалавек. 34,4 тысячы чалавек здолелі знайсці працу пры падтрымцы дзяржавы, перадае БЕЛТА.
Быць беспрацоўным у Беларусі па-ранейшаму нявыгадна: грашовая дапамога складае ў сярэднім 11,4% бюджэту пражытковага мінімуму (каля 133 тысяч рублёў).