У Беларусі не ўвядуць 3-гадовы мараторый на змяненне падатковага заканадаўства

У Беларусі не ўвядуць 3-гадовы мараторый на змяненне падатковага заканадаўства

У Беларусі вырашылі не ўводзіць трохгадовы мараторый на змяненне падатковага заканадаўства. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко.

Чыноўнік распавёў, што трохгадовы мараторый абмяркоўваўся з удзелам бізнэс-супольнасці. Менавіта падчас абмеркавання і было вырашана захаваць цяперашнюю практыку ў падатковым заканадаўстве. Гэта значыць, што змяненні ў падатковым заканадаўстве могуць адбывацца штогод.

Дарэчы, пры Мінфіне з 2019 года плануецца стварыць кансультацыйны савет па падатковай палітыцы. Прадстаўнікі дзяржорганаў і бізнэсу будуць штогод прапаноўваць змены для ўдасканалення заканадаўства. Вылучаныя прапановы мусяць быць ухваленыя Саветам па развіцці прадпрымальніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі