У Беларусі непаўналетніх могуць пачаць выводзіць з-пад крымінальнага пакарання

У Беларусі непаўналетніх могуць пачаць выводзіць з-пад крымінальнага пакарання

У Беларусі могуць прыняць Канцэпцыю ўдасканалення юстыцыі для непаўналетніх. Праект разглядаў Савет па пытаннях прававой і судовай дзейнасці пры прэзідэнце з удзелам старшыні Канстытуцыйнага суда Пятра Міклашэвіча. Падкрэсліваецца, што вывучаўся замежны досвед — у многіх краінах адбываецца звужэнне сферы карнага ўздзеяння крымінальнага пакарання для непаўналетніх. Падобныя крокі могуць зрабіць і ў нашай краіне.

Савет вырашыў лічыць мэтазгодным прыняць Канцэпцыю ўдасканалення юстыцыі для непаўналетніх. Яна прадугледжвае развіццё пазасудовых спосабаў вырашэння крымінальна-прававых канфліктаў з іх удзелам, інфармуе pravo.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі