У Беларусі пачаў дзейнічаць закон "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму"

З 21 студзеня ўступае ў сілу Закон “Аб супрацьдзеянні экстрэмізму”. Закон вызначае асноўныя прынцыпы і напрамкі супрацьдзеяння экстрэмізму, прызначае адпаведныя меры супраць праяваў экстрэмізму. Згодна з ім, можна прыпыняць дзеянне арганізацыі, прызнаваць яе экстрэмісцкай. Закон прадугледжвае супрацьдзеянне выданню і распаўсюду экстрэмісцкіх матэрыялаў, публічным заклікам да экстрэмісцкай дзейнасці.

Нагадаем, што закон разглядаўся Нацыянальным сходам двойчы. 20 кастрычніка мінулага году Савет Рэспублікі адхіліў яго, палічыўшы неабходным дапрацаваць.

Аднак 14 снежня Палата прадстаўнікоў прыняла закон у першапачатковым варыянце. А на паседжанні Савета Рэспублікі сенатар Мікалай Чаргінец паведаміў калегам, што прэзідэнт даручыў абедзвюм палатам прыняць законапраект да Новага году.

У выніку закон быў ухвалены аднагалосна і без абмеркавання

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі