У Беларусі плануюць штрафаваць за непрыбраны снег вакол асабістых аўтамабіляў

У Беларусі плануюць штрафаваць за непрыбраны снег вакол асабістых аўтамабіляў

У Беларусі плануюць штрафаваць за непрыбраны снег вакол асабістых аўтамабіляў. 15 студзеня пра гэта паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў. Паводле яго слоў, "распрацаваны праект нарматыўна-прававога акта, які прадугледжвае кампетэнцыю мясцовых органаў улады зацвярджаць правілы добраўпарадкавання, у якіх будуць вызначаныя патрабаванні да ўтрымання тэрыторый". У выніку, прыборка снегу вакол асабістых аўтамабіляў стане абавязкам.

Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі кажа, што праблема прыборкі двароў, стаянак аўтатранспарту ад снегу застаецца актуальнай, асабліва ў Мінску. Некаторыя "нядбайныя грамадзяне" не парупіліся, каб ачысціць ад снегу тэрыторыю каля сваіх аўтамабіляў. Ёсць такія кіроўцы, якія "не выязджалі з пачатку зімовага перыяду", цытуе словы Аляксандра Церахава БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, задача — не аштрафаваць людзей, не прыцягнуць іх да адказнасці, а зрабіць так, каб яны "выходзілі і прыбіралі тэрыторыю вакол сваіх аўтамабіляў. І тым самым зрабілі жыццё прасцейшым і сабе, і навакольным".

Як "Ламбаргіні" і "Мерсэдэс" сталі падснежнікамі (фота)

З парковачных месцаў на вуліцы Маркса ў Мінску эвакуююць аўтамабілі

У Беларусі плануюць штрафаваць за непрыбраны снег вакол асабістых аўтамабіляў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі