У Беларусі распрацаваны зефір для дыябетыкаў і ахвочых схуднець
У Беларусі распрацавалі зефір для хворых на цукровы дыябет, паведаміла старшы навуковы супрацоўнік аддзела тэхналогій кандытарскай і алейна-тлушчавай прадукцыі НПЦ НАН Беларусі па харчаванні Святлана Тамашэвіч.
Павадле спецыяліста, гэта зефір без цукру, які могуць спажываць як асобы з павышаным узроўнем глюкозы ў крыві, так і здаровыя людзі, якім трэба збалансаваць харчаванне. Распрацоўку ўжо ўкаранілі ў харчовую прамысловасць.
Зефір выраблены на аснове мальтыта. Гэты падсаладжальнік мае нізкі глікемічны індэкс і паніжаную каларыйнасць. Таксама зефір узбагачаны алігафруктозай, якая спрыяе зніжэнню ўзроўню глюкозы ў крыві, паведамляе БЕЛТА.