У Беларусі спрашчаюць патрабаванні ў сферы ліцэнзавання
У Беларусі спрашчаюць патрабаванні ў сферы ліцэнзавання. Адпаведны ўказ (№ 326 ад 2 верасня 2019-га) падпісаў кіраўнік дзяржавы. Адзначаецца, што ўказ "Аб удасканаленні ліцэнзавання" накіраваны на спыненне залішняга рэгулявання ў гэтай сферы, на спрашчэнне патрабаванняў да атрымальнікаў ліцэнзій. Забараняецца прыпыняць і спыняць дзеянне ліцэнзіі за нязначныя парушэнні, інфармуе БЕЛТА.
З 1 кастрычніка адмяняецца ліцэнзаванне на шэраг відаў дзейнасці: гандаль мазутам і нафтабітумам; гандаль сродкамі супрацьпажарнай абароны; дыягностыка, прафілактыка захворвання і лячэння жывёлаў; ахова юрыдычнай асобай сваіх супрацоўнікаў і маёмасці; патолагаанатамічная дыягностыка; захаванне і прыём у заклад каштоўных металаў і камянёў; трансляцыя тэлепраграмаў; эфірная трансляцыя гукавых праграмаў.
Для таго, каб развіваўся экспарт медыцынскіх паслуг і павышалася даступнасць платных медпаслуг, істотна спрашчаюцца патрабаванні да здзяйснення гэтага віду дзейнасці. Між іншым, зніжаюцца патрабаванні да стажу медыцынскіх работнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.