Жыхары 29 рэгіёнаў Беларусі маюць праблемы з пошукамі працы

Жыхары 29 рэгіёнаў Беларусі маюць праблемы з пошукамі працы

Жыхары 28 раёнаў Беларусі і горада Бабруйску маюць праблемы з пошукам і ўладкаваннем на працу. Гэтыя раёны ўвайшлі ў зацверджаны ўрадам пералік тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы. Інфармацыю можна знайсці ў пастанове Саўміна ад 27 снежня 2019 года № 921, яна афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым партале. 

У параўнанні з 2019 годам, колькасць такіх тэрыторый скарацілася: раней іх было 53.

У Брэсцкай вобласці праблемнымі застаюцца Іванаўскі, Лунінецкі і Бярозаўскі раёны. У Віцебскай і Мінскай абласцях налічваецца па дзевяць такіх рэгіёнаў. Сітуацыю на рынку працы дзяржава хацела б палепшыць у Добрушскім, Рагачоўскім і Хойніцкім раёнах Гомельшчыны. На Гарадзеншчыне з працай горш за ўсё ў жыхароў Зельвенскага і Свіслачскага раёнаў. У Магілёўскай вобласці праблематычна зарабіць на жыццё апроч Бабруйска ў Круглянскім і Дрыбінскім раёнах.

Дзеля таго, каб ацаніць сітуацыю на рынку працы, улічваецца ўзровень беспрацоўя; колькасць беспрацоўных, якія шукаюць працу больш за 12 месяцаў; колькасць прадпрыемстваў, якія працуюць у рэжыме няпоўнай занятасці; суадносіны колькасці вакантных месцаў з колькасцю тых, хто шукае працу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі