У Беларусі ўвядуць квоты па працаўладкаванні людзей з інваліднасцю

У Беларусі ўвядуць квоты па працаўладкаванні людзей з інваліднасцю

У Беларусі ўвядуць квоты па працаўладкаванні людзей з інваліднасцю. Такая норма прадугледжаная законам “Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі”, які рыхтуецца да разгляду ў першым чытанні ў Палаце прадстаўнікоў. Паводле дакумента, квоты мусяць увесці з 2023 года.

Мяркуецца, што парадак вызначэння наймальнікам квотаў для прыёму на працу інвалідаў будзе вызначацца прэзідэнцкім указам. Увядзенне квотаў з 2023 года адпавядае тэрміну, пазначанаму Нацыянальным планам дзеянняў па рэалізацыі ў Беларусі палажэнняў Канвенцыі аб правах інвалідаў на 2017-2025 гады.

У арганізацыях будуць выдзяляць мінімальную колькасць працоўных месцаў, прызначаных для людзей, якія не могуць самастойна знайсці працу праз інваліднасць. Пры гэтым квоты будуць дзейнічаць на сярэдніх і буйных прадпрыемствах з колькасцю работнікаў ад 100 чалавек.

Калі працадаўца не выбірае квоту, але адмаўляе асобе з інваліднасцю ў працы, яго могуць прыцягнуць да адказнасці, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі