У Беларусі ўжо 12 раз у 2021 годзе даражэе аўтамабільнае паліва

У Беларусі ўжо 12 раз у 2021 годзе даражэе аўтамабільнае паліва

У Беларусі ўжо 12 раз у 2021 годзе даражэе аўтамабільнае паліва. "Белнафтахім" анансуе падаражанне з 27 красавіка, зноў на 1 капейку.

Новыя кошты за 1 літр аўтамабільнага паліва з аўторка будуць такія: АІ-92-К5-Еўра — 1,82 рубля; АІ-95-К5-Еўра —  1,92 рубля; АІ-98-К5-Еўра — 2,14 рубля; ДП — 1,92 рубля.

У канцэрне спасылаюцца на "маніторынг цэн на вуглевадародную сыравіну" і на сваю "стратэгію стрыманай індэксацыі цэн на аўтамабільнае паліва".

Папярэдні раз цэны выраслі на 1 капейку з 20 красавіка.

Нядаўна ў "Белнафтахіме" расказалі, што цэны на аўтамабільнае паліва да канца года павысяцца яшчэ на 5-6%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі