"Белнафтахім" — пра цэны на аўтамабільнае паліва да канца года
У "Белнафтахіме" расказалі пра цэны на аўтамабільнае паліва да канца года. Плануецца, што яны павысяцца яшчэ на 5-6% — "пры нязменнасці бягучых умоў гаспадарання, у тым ліку коштаў на нафту і курса беларускага рубля". Гэта вынікае з пратаколу пасяджэння грамадска-кансультатыўнага савета па развіцці прадпрымальніцтва, які існуе пры канцэрне.
Сёлета аўтамабільнае паліва ў нашай краіне даражэла дзесяць разоў. Апошні раз — 13 красавіка. "Белнафтахім" паведамляў, што "з пачатку 2021-га года рознічныя цэны павялічаны ў сярэднім на 4,9%".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.