У Беларусі ўжо 1455 палітвязняў

У Беларусі павялічылася колькасць палітвязняў / spring96.org
У Беларусі павялічылася колькасць палітвязняў / spring96.org

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек, паведамляе ПЦ "Вясна". Гэта Уладзіслаў Вайна, Валянцін Федарэнка, Віктар Вяршына, Аляксандр Зіязетдзінаў, Сяргей Нікіцюк, Анастасія Петрачэнка, Мікалай Куляшоў.

Уладзіслаў Вайна асуджаны на два гады калоніі за перасылку відэа самалётаў у тэлеграм-канал, прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем".

Валянцін Федарэнка ўзяты пад варту па тым жа артыкуле, па якім асудзілі Вайну.

Віктар Вяршына ўзяты пад варту за пераказ грошай для падтрымкі "экстрэмісцкага фармавання".

Аляксандр Зіязетдзінаў асуджаны на тры гады калоніі за перавод грошай на карысць пратэснага рэсурсу.

Сяргей Нікіцюк асуджаны за каментар "трапло" на адрас Лукашэнкі і перасылку здымку бюлетэня падчас рэферэндуму на адрас тэлеграм-канала, прызнанага "экстрэмісцкім фармаваннем".

Анастасія Петрачэнка ўзятая пад варту за пераказ грошай на карысць беларускага фармавання Узброеных сіл Украіны.

Мікалай Куляшоў узяты пад варту за дапамогу палітуцекачам пры таемным перасячэнні мяжы Беларусі.

На сёння ў Беларусі 1455 палітвязняў.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі