У Беларусі за кратамі знаходзяцца больш за 80 удзельнікаў "Маршаў недармаедаў"

У Беларусі за кратамі знаходзяцца больш за 80 удзельнікаў "Маршаў недармаедаў"

У Беларусі за кратамі знаходзяцца больш за 80 удзельнікаў "Маршаў недармаедаў". Яны адбываюць адміністрацыйны арышт — ад 10 да 15 сутак — у Мінску, Гродне, Маладзечне, Бабруйску, Брэсце, Оршы, Гомелі, Баранавічах, Магілёве і Мазыры. Спіс склалі праваабаронцы і журналісты. У ім і шэраговыя актывісты, і апазіцыйныя лідары (Анатоль Лябедзька, Павел Севярынец, Юрый Губарэвіч). У Гомелі за кратамі знаходзіцца вядомы блогер і крытык "дэкрэта пра дармаедаў" Максім Філіповіч. Большасць гэтых людзей вызваляць ужо пасля Дня Волі, які адзначаецца 25 сакавіка, адзначае Радыё Свабода.

Спіс можна пабачыць тут. Да яго трэба дадаць сацыяльнага актывіста Дзмітрыя Паліенку, які быў затрыманы 20 сакавіка, калі прынёс перадачу ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску. Адтуль ён ужо не выйшаў. Пасля стала вядома, што Паліенка асуджаны на 15 сутак арышту, але не за ўдзел у "Маршы недармаедаў", а за ўдзел у абароне Курапатаў у лютым 2017-га. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі