У Беларусі загінуў расійскі вайсковец, другі атрымаў раненні — Генштаб УСУ

Расійскія вайскоўцы ў Беларусі / t.me/modmilby
Расійскія вайскоўцы ў Беларусі / t.me/modmilby

У Беларусі ў цэнтры падрыхтоўкі загінуў расійскі вайсковец, а другі атрымаў раненні. Як паведамляе Генштаб Узброеных сіл Украіны, гэта адбылося 22 лістапада.

Месцам здарэння называецца Дзераўная ў Брэсцкай вобласці. Вёскі з такой назвай ёсць у Баранавіцкім і Драгічынскім раёнах.

Прычынай інцыдэнту стала нібыта парушэнне мер бяспекі, заяўляюць ва ўкраінскім Генштабе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі