У Беларусі закрылі 20 крамаў на аўтазапраўках "Лукойла"

Міністэрства гандлю закрыла 20 крамаў на аўтазаправачных станцыях замежнага прадпрыемства "Лукойл Беларусь" у розных рэгіёнах нашай краіны. Такое рашэнне было прынятае па выніках праверак, праведзеных у студзені 2015-га.

Як інфармуе БЕЛТА, у 16 з 25 крамаў прадавалі пратэрмінаваныя тавары. Акрамя таго, не выконваліся асартыментныя пералікі тавараў (у сталіцы па асобных крамах — да 49%), пакупнікам прадастаўлялася няпоўная або непраўдзівая інфармацыя пра тавары, у тым ліку аб тэрмінах прыдатнасці. Быў устаноўлены факт перавышэння рознічных цэнаў на антыфрыз, які карыстаецца попытам у аўтааматараў, у параўнанні з коштамі, якія дзейнічалі на 18 снежня 2014 года.

Крамы закрываюцца з 21 студзеня. На навядзенне парадку Мінгандлем адведзена сем дзён.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі