У Беларусі запусцілі партал для турыстаў: больш за 120 маршрутаў па заказніках

Белорусская природа

Інфармацыя на партале прадстаўлена на чатырох мовах / Скриншот с портала

У лютым 2025 года з’явіўся новы партал па экалагічным турызме і актыўным адпачынку ў Беларусі — itourist.by. На сайце сабрана інфармацыя пра 30 найбуйнейшых заказнікаў краіны, а таксама больш за 120 турыстычных маршрутаў, якія падзелены на 4 катэгорыі:

  • экскурсіі;

  • экатурызм;

  • назіранне;

  • навуковыя туры.

Інфармацыя на партале прадстаўлена на чатырох мовах: беларускай, рускай, англійскай і кітайскай.

“Гэты праект дапаможа кожнаму, хто хоча правесці адпачынак на прыродзе і адкрыць для сябе маляўнічыя куткі Беларусі”, — адзначаюць распрацоўшчыкі Студыі Баравога.

Партал створаны пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі