У Беларусі збанкрутавала гандёвая сетка "ПровиантЪ"
Крама "ПровиантЪ" / Intex-press
Крамы гандёвай сеткі "ПровиантЪ" у Беларусі зачыніліся, піша Intex-press са спасылкай на кіруючую арганізацыю.
Журналісты выдання звярнулі ўвагу, што ў Баранавічах на вуліцы Леніна зачынілася крама сеткі, якая пачаў працаваць у верасні 2021-га. Тады і стала вядома пра закрыццё ўсіх астатніх крамаў.
"Крамы гандлёвай сеткі "ПровиантЪ" сапраўды не працуюць. Яны зачыніліся не толькі ў Баранавічах, але і наогул па ўсёй Беларусі", — распавялі журналістам у аддзеле кадраў кіруючай арганізацыі.
Прычынай закрыцця называюць банкруцтва гандлёвай сеткі.
У Беларусі гандёвая сетка "ПровиантЪ" мела 44 крамы: 36 у Мінску, 7 у Баранавічах і адну ў Нясвіжы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.