У Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва
У Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва. З 5 красавіка на 2 капейкі.
Як паведамляе "Белнафтахім", з аўторка цэны будуць наступныя:
АІ-92-К5-Еўра — 2,12 рубля;
АІ-95-К5-Еўра — 2,22 рубля;
АІ-98-К5-Еўра — 2,44 рубля;
дызельнае паліва — 2,22 рубля.
У сакавіку дызельнае паліва даражэла пяць разоў (1, 9, 15, 22 і 29 сакавіка).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.