У Беларусі знойдзена новае радовішча нафты
У Беларусі знойдзена новае радовішча нафты. Яно знаходзіцца ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Як інфармуе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, паводле папярэдняй ацэнкі, геалагічныя запасы новага залежу складуць 350-800 тысяч тон нафты. Больш дакладная ацэнка з’явіцца пазней, пасля завяршэння выпрабаванняў.
Як паведамляла Еўрарадыё, папярэдняе радовішча нафты было выяўлена ў Гомельскай вобласці ў пачатку студзеня. Яго назвалі “Вугальскім”. Геалагічныя запасы там ацэньвалі ў памеры 1 млн 695 тысяч тон.