У Беларусі з’явіцца новая ініцыятыва “Нельга забыць”
Увечары 22 студзеня ў Мінску каля былога кляштару бернардынцаў з касцёлам Святога Язэпа прайшла акцыя памяці ўдзельнікаў нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863—64 гадоў супраць расійскага самадзяржаўя, паведамляе БелаПАН. Чатырнаццаць удзельнікаў акцыі запалілі свечкі, усклалі кветкі да святыні, выканалі песні нацыянальнага адраджэння, памаліліся за вязняў КДБ і МУС. Дарэчы, менавіта ў кляштарах бернардынцаў і бернардынак (цяпер гэта Свята-Духава катэдра), якія пасля паразы паўстання ператварыліся ў турмы, знаходзіліся зняволеныя героі — мужчыны і жанчыны, у тым ліку дачка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча Каміла.
Грамадская актывістка Ганна Шатуцька прапанавала стварыць ініцыятыву “Нельга забыць” з мэтай ушанавання памяці дзеячаў нацыянальнага адраджэння і ахвяраў таталітарызму. І першым крокам новай ініцыятывы павінна стаць акцыя салідарнасці з палітвязнямі. Актывістка прапанавала ўдзельнікам ініцыятывы штодня збірацца а 20.00 ля касцёла Сымона і Алены, запальваць свечкі і спяваць “Магутны Божа”, пакуль людзі будуць за кратамі.