У Беларусі з’явілася марозіва з перцам чылі

У Беларусі з’явілася марозіва з перцам чылі

Новы гатунак марозіва сталі выпускаць беларускія вытворцы. Гэта шакаладнае марозіва з перцам чылі ды журавінавым напаўняльнікам, піша nn.by

Робяць новы ласунак у Мар'інай Горцы. Па словах журналістаў, якія пакаштавалі яго, спярша здаецца, што гэта звычайнае шакаладнае марозіва, але ўжо праз паўхвіліны з’яўляецца выразнае адчуванне лёгкага свербу на языку. 

Смак журавінаў у марозіве амаль не адчуваецца, затое ён змякчае пякучы перац.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі