У бібліятэцы Януковіча знайшлі кнігу, з якой пачаўся ўкраінскі кнігадрук

Па словах журналіста Дзмітрыя Гнапа, якія перадае УНІАН, былы кіраўнік Украіны "змудрыўся выкрасці славутасці ўкраінскай пісьменнасці і кінуў старажытную бібліятэку, ратуючыся ад гневу людзей".



У прыватнасці, сярод многіх старажытных кніг быў знойдзены "Апостал" Івана Фёдарава. Гэта першая ўкраінская кніга, з яе пачаўся ўкраінскі кнігадрук.



Тое, што гэта арыгінал, пацвярджаецца навуковай даведкай Музея кнігі і кнігадруку Украіны. Дакумент падпісаны намеснікам дырэктара ўстановы.



Таксама, сярод помнікаў ўкраінскага кнігадруку ў Межыгор'і ляжаць "Мінея агульная" 1680 года, "Апостал" Г.Слёзкі 1654 года, Евангелле 1704 года ды іншыя скарбы ўкраінскага пісьменства. Усе яны маюць адпаведныя навуковыя высновы аб арыгінальнасці. Гэтыя кнігі мусілі знаходзіцца ў сховішчах дзяржаўных музеяў.



Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі