У бок захопленага аэрапорта ў Крыме паляцелі баявыя верталёты (відэа)
Раней паведамлялася, што ў Севастопалі раніцай 28 лютага прызямліліся 8 ваенных верталётаў з Анапы. На відэа іх можна налічыць не менш за 11.
Як нагадвае УНІАН, уначы каля паўтара дзясятка ваенных грузавікоў з невядомымі ўзброенымі байцамі заблакавалі аэрапорт Бельбек каля Севастопаля. Потым на на тэрыторыю аэрапорта ўвайшлі людзі ў ваеннай форме са зброяй. Іх прыкладна трыста чалавек.
Начальнік змены аэрапорта Рачэнка спрабаваў пайсці з імі на перамовы і высветліў, што яны ахоўваюць аэрапорты ад правакацый.
Як сцвярджае Радыё "Свабода", спасылаючыся на вайсковыя крыніцы, аэрапорт блакуюць не вайскоўцы Чарнаморскага флоту, а байцы спецпадраздзяленняў Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, якія прыбылі ў Крым з тэрыторыі Расіі.
Фота — УНІАН