У Брэсце апазіцыянеры правялі сустрэчу з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў

У Брэсце адбылася сустрэча актывістаў дэмакратычных партый з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Святланай Гіль.  Яе ініцыятарамі былі апазіцыянеры і дэпутат прыняла прапанову, праўда, паставіла ўмову, каб апанентаў было не больш за 5 чалавек, а сама размова працягвалася не даўжэй за гадзіну.

Паводле звестак агенцтва БелаПАН, апазіцыянеры з Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Партыі камуністаў беларускай размаўлялі з Гіль на грамадска-палітычныя і сацыяльна-эканамічныя тэмы, якія датычаць як Брэста, так і ўсёй краіны.

Высветлілася, што па большасці пытанняў у апанентаў “розныя кропкі гледжання”. Дэпутат не бачыць ні фальсіфікацый на выбарах, ні рэпрэсій супраць іншадумцаў і недзяржаўных СМІ, але пагаджаецца і надалей сустракацца з апазіцыянерамі, але таксама ў абмежаванай колькасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі