У Брэсце марафонец бег з партрэтам Саннікава (фота)
Дыстанцыю ў 6 кіламетраў ён завяршыў са сцягам незалежнага прафсаюза ў руках
Жыхар горада Маларыта, маёр ракетных войск у запасе Ўладзімір Малей узяў удзел у 23-м марафоне памяці воінаў-афганцаў. Усю дыстанцыю ён прабег з партрэтам Андрэя Саннікава на грудзях. Спадар Малей патлумачыў:
— Штогод праходзіць гэты марафон памяці загінуўшых у Афганістане брэстаўчан. 19 чалавек загінула там. Калі маю вольны час, заўсёды бяру ўдзел. Цяпер такія падзеі адбыліся, 19 снежня, кандыдаты ў прэзідэнты знаходзяцца ў турме. Такім чынам я выявіў салідарнасць з імі, як ахвярамі дыктатара Лукашэнкі.
На пачатку красавіка спадар Малей мае намер узяць удзел у традыцыйным Міланскім марафоне. Там ён хоча фінішаваць з бел-чырвона-белым сцягам.
Браў удзел у брэсцкіх стартах і 75-гадовы патрыёт Беларусі з Жодзіна Андрэй Караленка. Спадар Караленка заўсёды бяжыць у форме з бел-чырвона-белымі элементамі.
У часе Брэсцкага марафона затрыманняў і інцыдэнтаў не было.