У Брэсце прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі і іх сем'ямі

У самых ажыўленых месцах у цэнтры горада і мікрараёне Ўсход удзельнікі акцыі наляпілі больш за 20 плакатаў з партрэтамі Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Някляева, Андрэя Саннікава і Анатоля Лябедзькі. Пра гэта паведамляе БелаПАН са словаў удзельнікаў.

На плакатах з надпісам "Свабоду палітвязням!" былі змешчаныя спасылкі на незалежныя сайты, дзе можна атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра лёс палітвязняў.

Акцыя прайшла без інцыдэнтаў, нікога з удзельнікаў не затрымалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі