У брэсцкай крамы забралі бел-чырвона-белыя сцягі і белыя бранзалеты
У брэсцкую краму "Князь Вітаўт" прыйшла праверка АБЭЗ. Пра гэта паведаміў у Твітары Максім Хлябец.
"Забралі бчб сцягі і белыя бранзалеты. Рэтвіт", — напісаў Максім Хлябец.
Раней на гэтую краму пачалі адміністрацыйную справу за продаж маек з аўтазакам і надпісам "Welcome to Belarus". Раней улады вымусілі зачыніцца ў Мінску краму адзення і сувеніраў symbal.by.
Магазин Князь Вітаўт в Бресте проверяет ОБЭП. Изъяли бчб флаги и белые браслеты. Ретвит pic.twitter.com/RKwe6i81xZ
— Maksim Khliabets (@Zlydzen) August 6, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.