У буйных гандлёвых сетках да канца года працягнулі сацыяльныя зніжкі

У буйных гандлёвых сетках да канца года працягнулі сацыяльныя зніжкі

Міністэрства антыманамольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) і гандлёвыя сеткі  працягнулі да канца года сецыяльныя зніжкі для ўразлівых слаёў насельніцтва, перадае БЕЛТА.

Дысконтная праграма разлічаная на шматдзетных, пенсіянераў ды іншыя катэгорыі. Адпаведнае пагадненне ўлады і 17 ключавых кампаній падпісалі яшчэ ў студзені. 

За гэты час выпушчана больш за 1,3 мільёна дысконтных картак. Агульны аб'ём зніжак склаў 10 мільёнаў рублёў (больш за 2,9 мільёна долараў).

Цэны для льготнікаў зніжаюць толькі на пэўнае кола тавараў: хлеб, мука, аўсяныя шматкі, пярловыя крупы, сухія макаронныя вырабы, ялавічына, свініна, мяса курэй, малако, кефір, смятана, тварог, яйкі, яблыкі, гародніна ды інш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі