У цэнтры Данецка прагрымеў выбух
У цэнтры Данецка адбыўся моцны выбух. Як паведамляюць расійскія і прарасійскія СМІ, на паркоўцы за некалькі дзясяткаў метраў ад будынка ўраду самаабвешчанай "ДНР" выбухнуў аўтамабіль.
Як распавядала Еўрарадыё, сёння ўлады так званых “ДНР” і “ЛНР” абвясцілі масавую эвакуацыю жыхароў у Расію. У адказ кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў, што Кіеў не рыхтуе наступальныя аперацыі ў Данбасе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.