У цэнтры Мінска на стаянку таксі прыйшоў голы мужчына

У Мінску байцы міліцэйскага спецпадраздзялення затрымалі голага 25-гадовага мужчыну. Здарэнне адбылося на вуліцы Кісялёва яшчэ 25 ліпеня. Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, мужчына без вопраткі прыйшоў на стаянку таксі. Хтосьці выклікаў праваахоўнікаў і парушальніка грамадскага парадку затрымалі.

Высветлілася, што малады чалавек быў у стане алкагольнага ап'янення і хацеў з дапамогай свайго ўчынку зрабіць ўражанне на дзяўчыну, з якой нядаўна бавіў час. У яго адносінах быў складзены пратакол па ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 339-м Крымінальнага кодэксу ("Хуліганства").

Нагадаем, што днямі ў Мінску на вуліцы Рафіева быў затрыманы 46-гадовы эксгібіцыяніст. Мужчына дэманстраваў мінакам свае палавыя органы. На яго распачалі крымінальную справу за хуліганства.


Здымак з архіву. Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі