У цэнтры Мінску спрабавалі скрасці штучную навагоднюю ёлку з цацкамі
Штучную навагоднюю ёлку з цацкамі спрабаваў скрасці малады чалавек у цэнтры Мінску.
Ён адпачываў у кампаніі сяброў у кавярні ў памяшканні аднаго з гандлёвых цэнтраў на праспекце Незалежнасці. Выходзячы на вуліцу, мінчук паспрабаваў скрасці ёлку, якая стаяла ля ўваходу ў цэнтр.
У міліцыі хлопец сказаў, што ёлку вышынёй больш за два метры ён хацеў падарыць жонцы. Распачатая крымінальная справа, паведамляе БелаПАН.