У чацвер стартуе этап Кубка свету па біятлоне ў Оберхофе
У чацвер, 9 студзеня, у нямецкім Оберхофе стартуе чацвёрты этап Кубка свету па біятлоне. У 16:30 па беларускім часе пачнецца спрынтарская гонка ў жанчын. Беларусь у ёй прадставяць Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, Алена Кручынкіна і Ганна Сола. Для Крыўко найлепшым вынікам у сезоне з'яўляецца 7-е месца на трэцім этапе якраз у спрынце.
На 10 студзеня запланаваны спрынт у мужчын (16:30), на 11-е — эстафета ў жанчын (14:00) і эстафета ў мужчын (16:15). 12 студзеня адбудзецца масавы старт: 14:45 — у жанчын, 16:30 — у мужчын.
Мужчынскую зборную Беларусі на этапе ў Оберхофе прадставяць Сяргей Бачарнікаў, Максім Верабей, Антон Смольскі, Мікіта Лабастаў і Раман Елетнаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.