У ЦВК не баяцца, што кандыдатаў будзе больш за дзесяць

Усе кандыдаты ў прэзідэнты атрымаюць належныя ім грошы. Пра гэта Еўрарадыё распавёў сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік:
Лазавік: "Усе кандыдаты на пасаду прэзідэнта атрымаюць належныя ім грошы – ні капейкай больш, ні капейкай менш, згодна з Выбарчым кодэксам. Расходы на кандыдатаў займаюць незначны адсотак агульных расходаў на выбарчую кампанію".

Як паведамляла Еўрарадыё, патрэбныя 100 тысяч подпісаў для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты Беларусі сабралі ўжо дзесяць прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы. Раней Лідзія Ярмошына казала, што выбарчы фонд разлічаны на 10 кандыдатаў, але ёсць і рэзервы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі