У Данецку забілі аднаго з лідараў баевікоў "Матаролу"

У Данецку забілі аднаго з лідараў баевікоў "Матаролу"

16 кастрычніка ў Данецку забілі аднаго з лідараў баевікоў так званай "ДНР" "Матаролу" (Арсенія Паўлава). Як інфармуюць расійскія СМІ, самаробнае выбуховае прыстасаванне было закладзенае ў ліфце дома, у якім жыў "палявы камандзір". Падчас выбуху "Матарола" быў у яго эпіцэнтры і атрымаў раненні, "несумяшчальныя з жыццём".

У "ДНР" заяўляюць, што ў ліфце спрацавала дыстанцыйнае выбуховае прыстасаванне, і што за гэтым стаяць украінскія дыверсанты. УНІАН паведамляе, што ў СБУ пацвердзілі паведамленне пра гібель "Матаролы".

Забіты адзін з лідараў баевікоў дзейнічаў на Данбасе з вясны 2014 года. Ваяваць супраць украінскіх сілавікоў ён пачаў яшчэ пад Славянскам. Шматлікія відэаролікі з фронту хутка "раскруцілі" раней невядомага баевіка, зрабілі яго адной з галоўных "мішэняў" украінскіх сілавікоў і добраахвотнікаў. На яго неаднаразова арганізоўваліся замахі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі