У Дзень салідарнасці апазіцыя адмовілася ад акцыі на Кастрычніцкай плошчы

У Дзень салідарнасці моладзевыя актывісты вырашылі адмовіцца ад традыцыйнага пікету на Кастрычніцкай плошчы. Як паведамляе Радыё "Свабода", актывісты кампаніі "Еўрапейская Беларусь" правялі ў розных месцах Мінску кароткачасовыя пікеты. Напрыклад, каля метро "Аўтазаводская“ актывісты трымалі транспарант "Мы помнім" і партрэты зніклых.

Лідэр "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч паведаміў, што актывісты арганізацыі 16 чэрвеня даслалі лісты палітвязням. Тое самае, паведаміў Артур Фінькевіч, робяць і актывісты "Маладой Беларусі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі